14 лютага 2024 года ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна стартаваў курс лекцый «Прасторавае планаванне і развіццё», якія чытае Ніна Васільеўна Даніліна, доктар тэхнічных навук, дацэнт, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук, загадчыца кафедры «Горадабудаўніцтва» Нацыянальнага даследчага Маскоўскага дзяржаўнага будаўнічага універсітэта.
Слухачамі з’яўляюцца студэнты 1 і 2 курсаў спецыяльнасці «Урбаналогія і сіці-менеджмент» БрДУ імя А.С. Пушкіна, а таксама студэнты 4 курса спецыяльнасцяў «Архітэктура» і «Архітэктурны дызайн» Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Навучанне арганізавана ў рамках нядаўна заключанага паміж універсітэтамі дагавора аб супрацоўніцтве і сеткавым узаемадзеянні.
Першыя дзве лекцыі прайшлі ў анлайн-фармаце і былі прысвечаны канцэпцыі ўстойлівага развіцця, гісторыі яе фарміравання і асноватворным прынцыпам, а таксама сучасным глабальным выклікам і праблемам устойлівага развіцця гарадоў.
19 лютага пачаўся афлайн-фармат лекцый. У студэнтаў ёсць магчымасць асабіста пагутарыць з дасведчаным спецыялістам і пагрузіцца ў свет горадабудаўніцтва, даведацца пра сучасныя тэндэнцыі і падыходах у гэтай галіне.


