20 лютага ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся адкрыты дыялог «Служыць Айчыне наканавана», прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Спікерамі мерапрыемства выступілі падпалкоўнік у адстаўцы Сяргей Уладзіміравіч Пухальскі, намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» і ўдава афіцэра, сакратар Брэсцкай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Надзежда Аляксандраўна Тычына.
Пухальскі С.У. падрабязна расказаў аб дзейнасці курыруемай ім арганізацыі, акцэнтуючы ўвагу на рабоце па патрыятычным выхаванні моладзі, важнасці захавання гістарычнай памяці і пераемнасці пакаленняў. Падзяліўся ўспамінамі аб сваім баявым шляху ў Афганістане, фатаграфіямі нялёгкага перыяду службы.
Гаворачы аб уроках той вайны і важнасці праводзімых памятных мерапрыемстваў для выхавання моладзі, спікеры завастрылі ўвагу вучняў на галоўнай агульнай задачы – зберагчы найвялікшыя каштоўнасці – мір, парадак і незалежнасць Беларусі.






