23 лютага ў актавай зале Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Са словамі віншаванняў і падзякі ў адрас удзельнікаў мерапрыемства, сярод якіх знаходзіліся абаронцы рубяжоў і тыя, каму яшчэ трэба будзе ахоўваць спакой і бяспеку сваёй зямлі, звярнуўся рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч. Сяргей Антонавіч адзначыў, што гэта свята з’яўляецца сімвалам адзінства і адданасці ўсіх пакаленняў, днём усіх, хто сваёй працай уносіць дастойны ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці і бяспекі нашай краіны.
«Жадаю нам усім, каб у справе выхавання моладзі мы ўстойліва і ўпэўнена працягвалі фарміраваць у нашых маладых людзей неабходныя ім якасці: рашучасць, пачуцця абавязку і справядлівасці, сілу духу і волю да перамогі. Разам ідзем наперад у нашу будучыню!», — завяршыў сваё віншаванне рэктар БрДТУ.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняў удзел намеснік начальніка цэнтра Галоўнага інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь падпалкоўнік Юркевіч Дзяніс Тарасавіч, які ўручыў грамату Галоўнага інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь рэктару БрДТУ Каспяровічу С.А. за актыўны ўдзел у ваенна-патрыятычным выхаванні. За актыўную і плённую працу па патрыятычным выхаванні моладзі, садзейнічанне ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне інфармацыйных тэхналогій граматы ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці ўручаны дэкану факультэта электронна-інфармацыйных сістэм Парфіевічу Андрэю Мікалаевічу і старэйшаму выкладчыку кафедры інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій Міхняеву Андрэю Леанідавічу.
Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылася таксама ўзнагароджанне выкладчыкаў ваеннай кафедры, якія вызначыліся плённай і добрасумленнай працай, якасным выкананнем службовых абавязкаў і актыўным удзелам у падрыхтоўцы высокакваліфікаваных афіцэрскіх кадраў.
За стараннасць і адрозненне па службе, дасягнутыя поспехі ў службовай дзейнасці Сяргей Антонавіч ўзнагародзіў Граматамі універсітэта падпалкоўніка Мельніка Уладзіміра Мікалаевіча, падпалкоўніка Кузенка Уладзіміра Анатольевіча, падпалкоўніка Пятухова Андрэя Сяргеевіча. Маёру Калауру Ігару Валянцінавічу і падпалкоўніку Лапата Дзмітрыю Мікалаевічу аб’яўлены падзякі рэктара ўніверсітэта.
Юбілейнымі медалямі ў гонар 35-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана былі ўзнагароджаны работнікі БрДТУ Васіль Сцяпанавіч Карпук, Васіль Мікалаевіч Скрыпай, Сяргей Аляксандравіч Вярэніч, Андрэй Аляксандравіч Кабзар, Яўген Валянцінавіч Фадзееў. Традыцыйна ў гэты дзень лепшыя студэнты ваеннай кафедры БрДТУ таксама былі адзначаны граматамі рэктара.
Са святам мужнасці, высакароднасці і гонару, смеласці і самаадданасці ўсіх прысутных павіншавала прарэктар па выхаваўчай рабоце Наталля Пятроўна Яловая.
Незабыўныя і кранальныя эмоцыі ад творчых нумароў удзельнікам мерапрыемства падарылі салісты аркестра 38 Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Венскай Чырванасцяжнай брыгады і творчыя калектывы БрДТУ.