25 лютага ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце ў фармаце адкрытага дыялогу адбылася сустрэча студэнтаў з журналістамі тэлекампаніі «Сталічнае тэлебачанне».
Спікерамі выступілі Юлія Арцюх і Алёна Сырава. Юлія Арцюх — палітычны аглядальнік СТВ, вядучая тэлепраграмы «У людзях» на РТР-Беларусь, грамадскі дзеяч. Алёна Сырава — палітычны аглядальнік СТВ, вядучая папулярнага ток-шоу «Па сутнасці», журналіст прэзідэнцкага пула.
Лейтматыў дыялогавай пляцоўкі — моладзь і яе ўплыў на будучыню Рэспублікі Беларусь. Размова ішла аб грамадзянскай пазіцыі, грамадзянскай актыўнасці, аб тым, што кожны з нас павінен унесці свой уклад у развіццё Рэспублікі Беларусь. Госці адкрыта дзяліліся з хлопцамі прафесійным і асабістым вопытам, гаварылі пра нашумелыя палітычныя падзеі, пра тое, як адрозніць фэйкавыя навіны ад сапраўдных і пра тое, што любую інфармацыю трэба аналізаваць. Сустрэча прайшла ў форме свабоднай дыскусіі, студэнты атрымалі шмат карысных саветаў і адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавяць.



