Скажы СТОП распаўсюджванню наркотыкаў!

1 сакавіка, у Міжнародны дзень барацьбы з ужываннем наркотыкаў і іх незаконным абаротам у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася анлайн сустрэча «Скажы СТОП распаўсюджванню наркотыкаў».
Мерапрыемства пачалося з выступу старшага оперупаўнаважанага ўпраўлення па наркакантролі, супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама Лосіча Міхаіла Алегавіча і кіраўніка аддзела па супрацьдзеянні наркаманіі і алкагалізму Брэсцкай Праваслаўнай Царквы Іерэя Дзмітрыя Акімава Амельянца. Галоўнае пытанне, якое ўзнялі выступоўцы, гэта новыя спосабы прафілактыкі наркатызацыі нашага грамадства.
З папраўчай калоніі №5 г. Івацэвічы быў арганізаваны онлайн эфір, на якім асобы, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі змаглі пагутарыць са студэнтамі. Удзельнікі-людзі рознага ўзросту. Ёсць  дарослыя, у якіх вельмі вялікія тэрміны за нарказлачынствы. Яны ўжо некалькі гадоў адбываюць пакаранне, усвядомілі маштаб таго, што здарылася. Менавіта пра гэта яны распавялі моладзі БрДТУ.
У Брэсцкай вобласці ў 2022 годзе адзначана павелічэнне нарказлачыннасці па ўсіх напрамках, акрамя перадазіровак наркотыкамі. «Наша мэта — больш прафілактаваць, каб падлеткі адмаўляліся ад ужывання, збыту наркотыкаў, — адзначыў М.А. Лосіч, — будзем спадзявацца, што падобныя мерапрыемствы паўплываюць на маладых людзей».