1-3 сакавіка ў Наваполацку праходзіць Рэспубліканскае свята «Наваполацк – маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь – 2023» і форум «Беларусь. Моладзь. Стварэнне».
У ліку ўдзельнікаў маштабных мерапрыемстваў-старшыні прафкамаў студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, сакратары першасных арганізацый ГА «БРСМ» вышэйшых навучальных устаноў, члены Савета маладых навукоўцаў пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, маладыя паслы Мэт устойлівага развіцця, Савет працоўнай моладзі, старшыні маладзёжных парламентаў пры абласных (Мінскім гарадскім) саветах дэпутатаў, лідары маладзёжнага крыла ГА «БСЖ», спецыялісты па працы з моладдзю на прадпрыемствах.
У форуме прымае ўдзел дэлегацыя Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта на чале з прарэктарам па выхаваўчай рабоце Наталляй Пятроўнай Ялавай. Моладзевыя студэнцкія аб’яднанні і арганізацыі ўніверсітэта прадстаўляюць Крысціна Беламесава, Дар’я Гурбіч, Ганна Жывула, Дыяна Мельнікава і Алена Кісель.
Для ўдзельнікаў падрыхтавана яркая праграма, якая пачалася з Нацыянальнага флэшмобу «Год міру і стварэння». У рамках рэспубліканскага форуму «Беларусь. Моладзь. Стварэнне» арганізаваны розныя пляцоўкі, на якіх абмяркоўваліся актуальныя тэмы маладзёжнай палітыкі. Адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада «Арганізацыя работы са студэнцкай моладдзю ў кантэксце змененых і абноўленых заканадаўчых і нарматыўных прававых актаў». У культурнай праграме — інтэрактыўны квэст, інтэлектуальны квіз, караоке-бітва.
2 сакавіка адбыўся ўрачысты мітынг і ўскладанне кветак да мемарыяла «Зорка», выстава-прэзентацыя «Наваполацк – горад магчымасцяў для моладзі», урачыстая цырымонія адкрыцця рэспубліканскага свята «Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь – 2023» і рэспубліканскага форуму «Беларусь. Моладзь. Стварэнне» з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванавіча Іванца, нарады і дыялогавыя пляцоўкі.
У праграме мерапрыемстваў запланаваны маладзёжны флэшмоб «Маладзёжная сталіца» і экскурсійная праграма.