Круглы стол «Каардынацыя міждысцыплінарных міжвузаўскіх навуковых даследаванняў. Роля маладых навукоўцаў» адбыўся ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыні Саветаў маладых навукоўцаў і маладыя навукоўцы, аспіранты, магістранты ўніверсітэтаў Брэсцкай вобласці. Абмеркавалі дзейнасць Саветаў маладых вучоных, магчымасць арганізацыі сумесных навуковых мерапрыемстваў, сумесны ўдзел у праектах, грантах і праграмах.



