31 сакавіка 2023 года на базе пажарнага аварыйнага-выратавальнага атрада Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Студэнты. Бяспека. Будучыня».
Каманда Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ў складзе 11 юнакоў і дзяўчат, паспяхова пераадолеўшы восем этапаў, заняла I месца і выйшла ў фінал.
Пад кіраўніцтвам капітана ўнутранай службы Сяргея Мікалаевіча Прыхажко і начальніка спартыўнага клуба БрДТУ Ніны Леанідаўны Бондаравай хлопцы больш за тры тыдні штодня спасцігалі правілы аказання першай медыцынскай дапамогі, дзеянні ў розных надзвычайных сітуацыях, пераадолення паласы перашкод, праходжання сцежкі выжывання.
Шчыра віншуем нашых хлопцаў і выказваем падзяку кіраўнікам за высокі ўзровень падрыхтоўкі каманды! Жадаем паспяховага выступлення ў фінале!


