Рэспубліканская Універсіяда — 2022 / 2023 па паўэрліфцінгу.

З 28 па 31 сакавіка ў г.Горкі на базе Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі адбыліся спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды — 2022/2023 па паўэрліфцінгу.
Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 200 спартсменаў з 17 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта традыцыйна прынялі ўдзел у спаборніцтвах і паказалі высокія вынікі.
Церашчук Глеб, машынабудаўнічы факультэт — 1 месца ў трохбор’і і 1 месца ў жыме штангі лежачы
Таксама Глеб узнагароджаны спецыяльным прызам Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту «За волю да перамогі».
Каткоўскі Вадзім, будаўнічы факультэт — 2 месца ў трохбор’і і 2 месца ў жыме штангі лежачы ў вагавой катэгорыі 120 кг
Вайтовіч Даніла, факультэт электронна-інфармацыйных сістэм — 1 месца ў трохбор’і ў вагавой катэгорыі 66 кг
Віншуем хлопцаў і трэнера Казулька Аляксандра Мікалаевіча! Жадаем далейшых перамог!