Па ініцыятыве Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта 8 красавіка 2023 года ў Брэсце праведзены экалагічны суботнік.
Студэнцкая моладзь і работнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прынялі актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні гарадскіх тэрыторый.
Добраўпарадкаваннем тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» паблізу Свята-Раства-Багародзіцкага жаночага манастыра займаліся студэнты факультэта электронна-інфармацыйных сістэм.
У раёне Брэсцкай абласной бальніцы вялікая работа па ўборцы і добраўпарадкаванні паркавай зоны па вуліцы Медыцынская выканана агульнымі намаганнямі студэнтаў машынабудаўнічага, будаўнічага факультэтаў і факультэта інжынерных сістэм і экалогіі.
Да суботніка падключыліся ўсе без выключэння. Яны ўнеслі свой уклад у паляпшэнне аблічча роднага горада на свежым паветры, іншыя правялі генеральную ўборку на працоўных месцах. Кіраўніцтва ўніверсітэта дзякуе кожнаму ўдзельніку за плённую працу на карысць нашага ўніверсітэта, горада і краіны.