Акцыя «30 дзён да Перамогі» ў г. Брэсце!

12.04.2023 года ў Брэсцкім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па веславанні адбылася дыялогавая пляцоўка «Моладзь памятае», удзельнікамі якой сталі студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта і моладзь г.Мінска, удзельнікі праекта «Мінская змена — 2023» у рамках акцыі «30 дзён да Перамогі». Адкрыла дыялогавую пляцоўку начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Вольга Мікалаеўна Чамаданава. Таксама гасцямі дыялогавай пляцоўкі былі — Крывашэеў Андрэй Яўгенавіч, генеральны дырэктар УП «Агенцтва» Мінск-Навіны», старшыня праўлення ГА «Беларускі саюз журналістаў», Сегенюк Юрый Сяргеевіч, першы сакратар Брэсцкага АК ГА «БРСМ», Бандарук Раман Сяргеевіч, першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ». Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу, дзе кожны змог задаць пытанне і атрымаць кампетэнтны адказ. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і тэме рэалізацыі патрыятычнага выхавання моладзі і насельніцтва ў цэлым.