Фальклорны тэатр “Скарбніца” на фестывалі “Згукі мінуўшчыны”

13 красавіка 2023 года ў горадзе Мінску адбыўся III Адкрыты конкурс беларускага народнага спеўнага і музычна-інструментальнага выканальніцтва “Згукі мінуўшчыны”.
Акрамя турніраў конкурсу “Спеўнае выканальніцтва” і “Музычна-інструментальнае выканальтніцтва”, ў якіх спаборнічалі ўдзельнікі маючыя сярэднюю і вышэйшую музычную адукацыю, у турніры салістаў-мультываканаўцаў твораў народнай спадчыны мелі права ўдзельнічаць выканаўцы ўзроставай групы 18-30 год катэгорыі “Г” – навучэнскай моладзі, якія не маюць сярэдняй і вышэйшай музычнай адукацыі.
Сярод калектываў і выканаўцаў конкурсаў пераможцам стаў Захар Новік – удзельнік фальклорнага тэатра “Скарбніца” БрДТУ (кіраўнік –Бярней Л.Г.)  і быў узнагароджаны дыпломам Гра-пры. Фальклорны тэатр “Скарбніца” атрымаў Спецыяльны “Падзячны ліст” і каштоўны падарунак за высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у захаванне і папулярызацыю беларускай нацыянальнай культуры.
Віншуем!!!