Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт прымае ўдзел у Міжнародным спецыялізаваным форуме «ТІБО-2023», урачыстае адкрыццё якога адбылося 18 красавіка ў г.Мінск. Штогод выстава-форум «ТІБО» збірае пад сваім дахам апошнія распрацоўкі ў галіне тэлекамунікацый, сувязі, праграмнага забеспячэння, банкаўскіх тэхналогій, офіснай тэхнікі і спажывецкай электронікі. Унікальная пляцоўка дазваляе ажыццяўляць абмен перадавым міжнародным вопытам, генераваць інавацыйныя праекты і абмяркоўваць механізмы ўкаранення найноўшых тэхналагічных трэндаў у розныя сектары эканомікі, сацыяльную сферу і сістэму дзяржаўнага кіравання. Больш за 20 навучальных устаноў прадстаўляюць свае адукацыйныя паслугі і магчымасці пры навучанні на «адукацыйнай алеі». Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны универсітэт прадстаўлены адначасова на трох экспазіцыйных пляцоўках, прычым дзве з іх з’яўляюцца цэнтральнымі пляцоўкамі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь. Выстава працягне сваю працу да 21 красавіка да 15:00 па адрасе: пр.Пераможцаў, 111а (Мінск-Арэна).