Пагаворым пра космас

19.04.2023 У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся круглы стол «На карысць людзям, на карысць Айчыны!», прысвечаны Дню касманаўтыкі. Перад студэнтамі выступілі ветэраны ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння: падпалкоўнік у адстаўцы Кустоў Леанід Іванавіч (16 гадоў праслужыў на касмадроме «Байканур»), падпалкоўнік у адстаўцы Тараскін Алег Мікалаевіч (старшыня Савета ветэранаў г.Брэста), падпалкоўнік у адстаўцы Самасевіч Валерый Аляксеевіч (работнік БрДТУ). З мэтай прыцягнення ўвагі да пытанняў айчыннай касманаўтыкі і яе ролі ў сусветнай гісторыі госці выступілі з лекцыяй і прадэманстравалі прэзентацыю аб засваенні космасу. Падчас круглага стала студэнты даведаліся шмат цікавых фактаў пра асноўныя этапы асваення космасу і пра тое, што сёння адбываецца ў гэтай сферы; актыўна задавалі пытанні і цікавіліся інфармацыяй шырокага спектру ведаў.
Мерапрыемства было пазнавальна і цікава студэнцкай аўдыторыі. На мерапрыемстве прысутнічаў начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Буднік Д. В.