17 красавіка 2023 года ў Санкт-Пецярбургскім політэхнічным універсітэце Пятра Вялікага адбылося ўрачыстае адкрыццё Школы па інжынерных навуках Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі — «Расійска-беларуская «Зімовая школа» па штучным інтэлекце і лічбавым тэхналогіях».
Пляцоўка аб’яднала 100 найлепшых студэнтаў інжынерна-тэхнічных спецыяльнасцей дзвюх краін. Сярод іх 16 студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта — прадстаўнікі факультэта электронна-інфармацыйных сістэм, факультэта інжынерных сістэм і экалогіі і машынабудаўнічага факультэта.
На працягу двух тыдняў нашы студэнты будуць праходзіць навучанне па праграме, якая складаецца з 4 інавацыйных модуляў: «Практыкум па аўтаномным і беспілотным транспарце»;
«Праектная лабараторыя па праектаванні на аснове тапалагічнай аптымізацыі і камп’ютарнага інжынірынгу і 3D-друку»;
«Практыкум па VR»;
«Лабараторыя па лічбавай трансфармацыі і беражлівай вытворчасці».
Студэнтаў чакаюць не толькі лекцыі, майстар-класы і трэнінгі, але і шырокая праграма культурных мерапрыемстваў.
Школа па інжынерных навуках садзейнічае павышэнню прафесійных кампетэнцый моладзі Саюзнай дзяржавы, а таксама паглыбленню супрацоўніцтва ў рамках рэалізацыі сумесных праектаў.