Акцыя «30 дзён да Перамогі»

У Рэспубліцы Беларусь знаходзіцца каля 7,2 тысячы воінскіх пахаванняў. Ва ўлічаных пахаваннях астанкі больш за 2 071 740 чалавек, з іх вядомых каля 539 580. Чалавек жывы, пакуль жыве памяць аб ім.
21 красавіка 2023 г. у рамках акцыі «30 дзён да Перамогі» студэнты эканамічнага факультэта на чале з дэканам Вікторыяй Васільеўнай Зазерскай выехалі ў в. Скокі Брэсцкага раёна для правядзення работ па ўборцы і добраўпарадкаванні воінскага пахавання, у якім пахаваны 51 чалавек.
Для студэнтаў БрДТУ догляд за помнікамі – гэта адзін са спосабаў выказвання глыбокай павагі да памяці гераічнага мінулага нашага народа. Хлопцы згрэблі леташнюю траву, сабралі галінкі, якія ўпалі, падрыхлілі кветкавыя клумбы.
Кожны з стараннасцю выконваў адведзены фронт работ, бо ўсе разумелі, што гэта самая малая падзяка невядомым для нас людзям, якія аддалі жыццё за нашу будучыню.