Дата 26 красавіка стала асаблівай не толькі для грамадзян Украіны, Беларусі, Расіі, але і для ўсяго свету. 37 гадоў таму адбылася катастрофа на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі — найбуйнейшая радыяцыйная аварыя ў сусветнай гісторыі. У ноч на 26 красавіка на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС адбыўся выбух падчас правядзення праектных іспытаў адной з сістэм забеспячэння бяспекі.
У выніку выбуху была поўнасцю разбурана актыўная зона і ўся верхняя частка будынка рэактара, моцна пацярпелі і іншыя збудаванні.
Былі знішчаны бар’еры і сістэмы бяспекі, якія баранілі навакольнае асяроддзе ад радыенуклідаў, напрацаваных у апрамененым паліве.
Выкід прадуктаў ядзернага паліва з пашкоджанага рэактара на ўзроўні мільёнаў кюры за суткі працягваўся на працягу 10 дзён з 26 красавіка па 6 мая 1986 года, пасля чаго рэзка ўпаў (у тысячы разоў) і ў далейшым працягваў змяншацца. У выніку аварыі радыеактыўнаму забруджванню падверглася амаль чвэрць тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — 3 тыс. 678 гарадоў і вёсак. З карты нашай краіны знікла больш за 430 населеных пунктаў. Чарнобыльская праблема закранула палову са 118 раёнаў. Радыёактыўнаму забруджванню падвергнулася каля чвэрці ляснога фонду Беларусі — 20,1 тыс. км кв. лясы. Рэспубліка Беларусь атрымала 70 працэнтаў радыяцыйнага забруджвання з Чарнобыля.
Аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі стала найбуйнейшай за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі. Рэактар разбурыў менавіта выбух, радыяцыя аказалася ў паветры на некалькі тысяч кіламетраў. Скачок фіксавалі ў многіх краінах Еўропы, у Паўночнай Амерыцы і ў Японіі. Але больш за астатнія пацярпела Беларусь. Водгаласы таго выбуху медыкі канстатуюць і зараз. Усе гэтыя гады ідзе рэабілітацыя не толькі людзей, але і земляў. Праз трэць стагоддзя звыш 13% тэрыторыі Беларусі застаюцца забруджанымі. Брагінскі раён у Беларусі адзін з самых пацярпелых. Ён мяжуе з заражанай зонай адчужэння. У 1986 годзе адсюль адсялілі амаль трыццаць тысяч чалавек. З таго часу ўзровень радыяцыі ў шмат разоў знізіўся.
Падрабязней: https://www.belta.by/society/view/dose-k-37-j-godovschine-avarii-na-chernobylskoj-aes-563233-2023/