БрДТУ далучыўся да патрыятычнай акцыі «Дыктоўка Перамогі»

27 красавіка БрДТУ далучыўся да асветніцка-патрыятычнай акцыі «Дыктоўка Перамогі», арганізаванай ГА «БРСМ» сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя задачы праекта — вывучэнне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, павышэнне гістарычнай пісьменнасці і патрыятычнага патэнцыялу беларускай моладзі.
За 45 хвілін удзельнікам трэба было выканаць 25 заданняў, якія складаюцца з адкрытых і закрытых пытанняў. Упор у іх зроблены на трагедыі ў Хатыні, генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У БрДТУ ў акцыі ўзялі ўдзел больш за 70 чалавек.
Гарадскі камітэт ГА «БРСМ» абярэ пераможцаў у Брэсце, трое лепшых у краіне атрымаюць узнагароды ў сталіцы.