27-29 красавіка ў Мінску праходзіць XX Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, прысвечаная Году міру і стварэння. У рамках выставы праходзяць прэзентацыі вопыту работы розных устаноў адукацыі, круглыя сталы, канферэнцыі, майстар-класы, канцэртныя праграмы, выставы работ дзіцячай творчасці і іншыя мерапрыемствы.
Дэлегацыя Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Сяргеем Антонавічам Каспяровічам прадставіла на рэспубліканскай выставе больш за 50 распрацаваных праектаў, якія ўключаюць метадычныя рэкамендацыі, фотакалекцыі, работы валанцёрскай, грамадзянска-патрыятычнай, экалагічнай, духоўна-маральнай накіраванасці. Сярод асноўных — валанцёрскія праекты «Памяць пакаленняў» і «ЭкаШаг», майстар-клас па вырабе беларускіх лялек-матанак Студэнткі Сярко Аляксандры, патрыятычны праект «Мы не забудзем», экалагічны праект «Спадчына», а таксама інтэрактыўная выстава «Дзень славянкай культуры і пісьменства» і комплекс інтэлектуальных заданняў з фірмовымі прызамі БрДТУ.