28 красавіка 2023 года ўпершыню ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшоў Фестываль нацыянальных культур «Усе мы розныя, але мы разам», у якім прынялі ўдзел беларускія і замежныя студэнты БрДТУ, якія прадстаўляюць Кітай, Азербайджан, Нігерыю, Венесуэлу, В’етнам, Іарданію, Сірыю, Егіпет, Туркменістан. З прывітальным словам да ўдзельнікаў фестывалю звярнуўся рэктар універсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч.
Праграма аказалася вельмі насычанай і ўключала ў сябе розныя жанры. Студэнт з КНР Лю Цяньбо дэкламаваў верш пра маці на кітайскай мове, а студэнтка з Азербайджана Фарыда Гусейнава прадставіла ўвазе гледачоў вершы на сваёй роднай мове. Удзельнікі мерапрыемства пачулі запальны арабскі рэп у выкананні сірыйскага студэнта Асмана Умары. Студэнт з КНР Лю Жуйці праспяваў песню пра каханне на кітайскай мове. Рытмы егіпецкага барабана-дарбукі прагучалі ў выкананні студэнта Джона Ихаба. Уразіў слухачоў студэнт з Кітая Чжан Юйсюань «які прадставіў баладу пад гітару на рускай мове «Я б сказаў табе шмат добрага!».
Кітайская студэнтка Шан Жуйсюань правяла майстар-клас па арыгамі.
Падчас фестывалю студэнты паказалі цікавыя прэзентацыі, прысвечаныя сваім краінам: Альзаідэен Башар — Іарданіі, Мухамед Амра — Егіпту, Фам Чау Донг Чынь прадставіў В’етнам, Акінпелу Цімаці — Нігерыю, Мансальвэ Эрыка — Венесуэлу, Гусейнавы Фарыда і Назанін — Азербайджан, Цзя Сувэй – Кітайскую Народную Рэспубліку, Атабалыеў Сердар — Туркменістан.
У завяршэнне фестывалю прысутныя змаглі акунуцца ў культуру кожнай краіны дзякуючы стравам нацыянальнай кухні, якія падрыхтавалі замежныя і беларускія студэнты.
У праграму мерапрыемства было ўключана ўзнагароджанне ганаровымі дыпломамі і сувенірамі ўдзельнікаў алімпіяды па рускай мове як замежнай, якая напярэдадні прайшла ў сценах нашага універсітэта. Дыпломамі трэцяй ступені былі ўзнагароджаны Цынь Чуньбо, Фэн Янань; дыпломы другой ступені атрымалі Лі Чэньси, Лі Цзячен, а дыплом першай ступені атрымалі Янь Мэнда, Фам Чау Донг Чынь, Лю Бо.
Спадзяемся, што фестываль набудзе папулярнасць і стане па-сапраўднаму візітнай карткай нашага ўніверсітэта. Дзякуючы мерапрыемству мы ўбачылі ўсю культурную разнастайнасць навакольнага нас свету і ў чарговы раз пераканаліся, як шмат у нас агульнага!











