Штогод у трэцюю нядзелю мая ва ўсім свеце праводзіцца Дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу. З мэтай прыцягнення ўвагі моладзі да праблемы СНІДу і наркаманіі, памяці тых, хто памёр ад СНІДу, павышэння інфармаванасці маладых людзей у пытаннях прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, фарміравання талерантнага стаўлення да людзей, якія жывуць з ВІЧ, прапаганды добраахвотнага тэставання на ВІЧ студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у маладзёжнай акцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня памяці людзей памерлых ад СНІДу.


