Міжнародны маладзёжны форум «Сэнс. Жыццё. Будучыня»

26 мая 2023 года актывісты БрДТУ прынялі ўдзел у міжнародным маладзёжным форуме «Сэнс. Жыццё. Будучыня». Форум арганізаваны Беларускай Праваслаўнай Царквой і Дабрачынным Фондам падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскім інстытутам вышэйшай школы. Пленарнае пасяджэнне ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Мэта форуму – аб’яднанне намаганняў дзяржавы, Царквы і грамадства ў захаванні і ўмацаванні традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцей сярод моладзі, арыентаваных на моцную сям’ю, нараджэнне і выхаванне дзяцей, пераемнасць пакаленняў, здаровы лад жыцця.
Царква можа шмат у чым дапамагчы моладзі, але перш за ўсё яна дапамагае сфармуляваць свае жыццёвыя пазіцыі, жыццёвае крэда.