Сустрэча рэктара з работнікамі, якія ўдзельнічаюць у суправаджэнні ЦЭ

Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч сустрэўся з работнікамі, якія прымаюць удзел у арганізацыі і суправаджэнні цэнтралізаванага экзамену.
14 і 21 мая 2023 года выпускнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь упершыню здавалі цэнтралізаваныя экзамены. Рэгіянальны цэнтр тэсціравання і прафесійнай арыентацыі навучэнскай моладзі БрДТУ з’яўляўся каардынатарам правядзення ЦЭ ў Брэсцкай вобласці, а таксама на базе БрДТУ размяшчаўся адзін з пунктаў правядзення ЦЭ.
З мэтай ўлічыць вопыт і скаардынаваць, пры неабходнасці, працу ў будучым годзе, С.А. Каспяровіч выслухаў прапановы і пажаданні датычна арганізацыі дадзенага працэсу. Рэктар выказаў работнікам універсітэта падзяку і ўдзячнасць за эфектыўную зладжаную працу ў ходзе правядзення ЦЭ і пажадаў такой жа высокаарганізаванай працы пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання.