У актавай зале Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта 31 мая 2023 года адбылася ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнні Маскоўскага раённага аддзялення г.Брэста Беларускай партыі «Белая Русь».
Дэлегатамі канферэнцыі сталі ўдзельнікі Ўстаноўчага сходу палітычнай партыі «Белая Русь» – актыў з ліку прадстаўнікоў органаў мясцовай улады, працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста Філановіч Андрэй Андрэевіч і старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Сопат Мікалай Паўлавіч.
Удзельнікі канферэнцыі аднагалосна падтрымалі рашэнне аб стварэнні Маскоўскага раённага аддзялення г. Брэста Беларускай партыі «Белая Русь», якое будзе валодаць правам юрыдычнай асобы. Старшынёй Савета Маскоўскага раённага аддзялення г. Брэста Беларускай партыі «Белая Русь» аднагалосна абраны Баравенка Уладзімір Веніямінавіч – намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце, сацыяльных і агульных пытаннях УП «Брэстаблгаз».
У ходзе канферэнцыі намеснікам старшыні Савета Маскоўскага раённага аддзялення г. Брэста Беларускай партыі «Белая Русь» абраная начальнік медыя-інфармацыйнага аддзела БрДТУ Віннік Наталля Сямёнаўна.
Рэктар БрДТУ Каспяровіч Сяргей Антонавіч і начальнік МІО Віннік Наталля Сямёнаўна абраныя дэлегатамі на канферэнцыю Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь».
Наперадзе ў членаў Маскоўскага раённага аддзялення г. Брэста Беларускай партыі «Белая Русь» шмат планаў і задач, але ўсе яны зведзены да адной агульнай мэты – садзейнічаць далейшаму развіццю і працвітанню нашай любімай Беларусі.