Практыка-арыентаваная падрыхтоўка студэнтаў

Студэнты спецыяльнасці «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна» Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта атрымалі ўнікальную магчымасць азнаёміцца з тэхналогіямі выкарыстання аднаўляльных рэсурсаў, абыходжання з адходамі, сартаваннем і перапрацоўкай цвёрдых камунальных адходаў на Брэсцкім смеццеперапрацоўчым заводзе.
У рамках вывучэння вучэбнай дысцыпліны «Інжынерная экалогія» студэнты азнаёміліся з мерапрыемствамі інжынернай абароны рэсурсаў літасферы.
Работнікі завода не толькі правялі азнаямленчую экскурсію, але і падрабязна растлумачылі ўсю тэхналогію цыкла перапрацоўкі адходаў і атрымання біягазу з перапрацаванага сырога асадку сцёкавых вод і залішняга глею ад ачышчальных збудаванняў г. Брэста.