Сусветны дзень донара крыві

14 чэрвеня 2023 студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у акцыі па бязвыплатнай здачы крыві, якая праходзіла ў Брэсцкім аблвыканкаме. Усе донары крыві атрымалі памятныя падарункі.
Без донарства крыві немагчыма існаванне і развіццё сучаснай медыцыны. У цяперашні час у арганізацыях аховы здароўя Рэспублікі Беларусь праводзяцца высокатэхналагічныя аперацыі па эндапратэзаванні суставаў, трансплантацыі органаў і тканак, рэканструктыўныя аперацыі. Усе яны патрабуюць вялікай колькасці кампанентаў донарскай крыві.
Быць бязвыплатным донарам – гэта своеасаблівая форма салідарнасці: грамадзянскай і чалавечай. Удзел у донарскім руху-прыклад гуманізму, дабрыні і патрыятызму.