Пасяджэнне па пытаннях залічэння абітурыентаў, якія паступаюць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі і пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд адбылося ў БрДТУ

16 чэрвеня адбылося адкрытае пасяджэнне прыёмнай камісіі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта па пытаннях залічэння абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі і пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд.
У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі-2023 на чале з намеснікам старшыні камісіі — намеснікам Кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Брэста Алай Пятроўнай Ульяніцкай.
Старшыня прыёмнай камісіі БрДТУ, рэктар універсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч звярнуўся да прысутных абітурыентаў і іх бацькоў з прывітальным словам. Адказны сакратар прыёмнай камісіі Андрэй Мікалаевіч Парфіевіч прадставіў вынікі конкурсу, сфармаванага ў ходзе мэтавай уступнай кампаніі і па выніках прыёму дакументаў у пераможцаў алімпіяд БрДТУ.
Усяго для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт залічана 29 чалавек. Заказчыкамі выступілі 16 прадпрыемстваў, уключаючы ААТ «Савушкін прадукт», СП «Санта Брэмар», ААТ «Брэстмаш», ВРУП «Брэстаблгаз», УП «Інстытут Брэстбудпраект» і г. д.
Без уступных іспытаў у рады студэнтаў залічаны два пераможцы універсітэцкіх алімпіяд па прадметах.
Спісы залічаных па спасылцы https://www.bstu.by/abiturientam/spiski-zachislennykh

Віншуем хлопцаў з паспяховым паступленнем! Жадаем выдатнай вучобы і вялікіх поспехаў!