Дэлегацыя маладых навукоўцаў Расійскай Федэрацыі ў БрДТУ

Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт прыняў дэлегацыю маладых навукоўцаў Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі. Маладыя гісторыкі і спецыялісты медыясферы прынялі ўдзел у памятных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, наведалі Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт і Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.С. Пушкіна.
У БрДТУ расійскія маладыя навукоўцы сустрэліся з кіраўніцтвам універсітэта на чале з рэктарам Сяргеем Антонавічам Каспяровічам, азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем, наведалі навучальныя і галіновыя лабараторыі БрДТУ. Бакалаўраў, магістрантаў, аспірантаў Расійскай Федэрацыі цікавілі пытанні развіцця студэнцкай навуковай дзейнасці, формы заахвочвання і магчымыя шляхі рэалізацыі студэнцкіх распрацовак і ініцыятыў.
Прарэктар па навуковай рабоце БрДТУ Мікалай Мікалаевіч Шалобыта падрабязна распавёў членам дэлегацыі аб дзеючых ва ўніверсітэце навуковых лабараторыях, навуковых студэнцкіх аб’яднаннях, аб мерапрыемствах, у якіх хлопцы могуць сябе праявіць.
У завяршэнні сустрэчы абмеркавалі напрамкі сумеснай дзейнасці і варыянты магчымага ўдзелу маладых вучоных Расіі ў навуковых і навукова-практычных мерапрыемствах Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.