Форум моладзі Беларусі і Расіі

24 – 25 чэрвеня ў сталіцы Башкартастана адбыўся Форум моладзі Расіі і Беларусі, які сабраў больш за 500 гасцей ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў – студэнты, маладыя навукоўцы і спецыялісты ў розных галінах эканомікі і сацыяльнай сферы дзвюх краін.
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт на такім маштабным мерапрыемстве прадставіў студэнт будаўнічага факультэта Сямён Люльковіч, камандзір студэнцкага будаўнічага атрада «Спадчына», прызнанага пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр-2022».
Праграма форуму была арганізавана па 4 секцыях: гісторыю Саюзнай дзяржавы і патрыятычнае выхаванне абмяркоўвалі на напрамку “Я – патрыёт”, пра сучасныя рашэнні і крэатыўныя праекты гаварылі ў секцыі “Творчая моладзь”, прафарыентацыя і дыджытал студэнцкіх атрадаў былі ў зале “Трудкрут”, а пра фактары развіцця сельскіх тэрыторый і прыцягненне кадраў у гэтую галіну дыскутавалі ў секцыі “Сельская моладзь”.
Таксама для ўдзельнікаў Форуму прадугледзелі і экскурсійную праграму: кірмаш прафесій “ПРАФфест”, рэспубліканскі музей баявой славы, парк “Патрыёт”.