Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў конкурсу «Лепшы куратар БрДТУ»

6 ліпеня на Савеце ўніверсітэта адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Лепшы куратар БрДТУ».
Конкурс сярод куратараў студэнцкіх груп праводзіцца штогод для выяўлення, а таксама падтрымкі і заахвочвання адказных і ініцыятыўных куратараў.
Рэктар універсітэта Каспяровіч Сяргей Антонавіч уручыў дыпломы пераможцам і прызёрам конкурсу.
Пераможцам конкурсу па выніках 2022/2023 навучальнага года прызнана Алешка Валерыя Вячаславаўна, Куратар вучэбнай групы ТЭА-30 машынабудаўнічага факультэта, сацыяльны педагог аддзела выхаваўчай работы з моладдзю.
Таксама куратары-канкурсанты былі адзначаны дыпломамі ў наступных намінацыях:
«За далучэнне студэнтаў да навукова-даследчай працы» ўзнагароджана Баркоўская Марына Міхайлаўна, куратар вучэбнай групы АС-64 факультэта электронна-інфармацыйных сістэм, дацэнт кафедры фізікі;
«За далучэнне студэнтаў да творчасці» узнагароджаны Варабей Аляксандр Уладзіміравіч, куратар вучэбнай групы АД-5 будаўнічага факультэта, старшы выкладчык кафедры архітэктуры;
«За інавацыі ў куратарскай дзейнасці» ўзнагароджана Шышко Алена Леанідаўна, куратар вучэбнай групы Л-20 эканамічнага факультэта, старшы выкладчык кафедры «Эканамічная тэорыя і лагістыка»;
«За распрацоўку метадычных матэрыялаў» узнагароджана Мацюх Святлана Анатольеўна, куратар вучэбнай групы М — 157 факультэта інжынерных сістэм і экалогіі, старшы выкладчык кафедры начартальнай геаметрыі;
Алешка Валерыя Вячаславаўна атрымала таксама дыплом «За згуртаванне студэнцкай групы».
Дадзены конкур – выдатны прыклад адзінства думкі і дзеянняў у педагагічным калектыве БрДТУ.

Шчыра віншуем узнагароджаных і жадаем далейшых поспехаў у ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ў новым навучальным годзе!