Пад назвай «НеразделиМЫ!»у актавай зале Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта напярэдадні Дня народнага адзінства адбылася дэманстрацыя дакументальнага фільма, прымеркаванага да памятнай даты 17 верасня 1939 года, калі перамагла гістарычная справядлівасць і спынілася штучнае дзяленне беларускага народа на заходнюю і ўсходнюю часткі.
Студэнты-першакурснікі, якія прынялі ўдзел у праглядзе дадзенага фільма, даведаліся многія гістарычныя факты, раней не даступныя шырокай грамадскасці. Аўтары фільма асабліва падкрэслілі, што дабрабыт і росквіт роднай краіны напрамую залежыць ад адзінства народа, рашучы крок да якога быў зроблены менавіта 17 верасня 1939 года.


