Студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у сустрэчы з супрацоўнікамі Брэсцкай абласной пракуратуры, якая адбылася ў цэнтры маладзёжнай творчасці 20 верасня 2023 года. Тэма мерапрыемства была прысвечана новым фактам у расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, ініцыяванае Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе.
Былі агучаны раней недаступныя грамадскасці выпадкі масавых забойстваў мірных жыхароў на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў перыяд 1941-1944 гадоў, якія суправаджаюцца фота- і кіназдымкамі, ксеракопіямі з архіўных матэрыялаў. На выяўленых нядаўна фотаздымках перыяду акупацыі выразна бачныя твары гітлераўскіх катаў, якія займаліся масавымі забойствамі жыхароў беларускіх гарадоў і вёсак.
У гэтай нялёгкай справе галоўная задача — не пакараць злачынцаў, іх ужо няма ў жывых, а аднавіць гістарычную справядлівасць і паказаць усю сутнасць нацысцкага рэжыму.