27-29 верасня 2023 года ў Маскве праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя СНД «Роля маладзёжнай палітыкі і выхаваўчай дзейнасці ў фарміраванні ідэйна-каштоўнасных сэнсаў і арыенціраў у сучаснага маладога пакалення», у якой прымаюць удзел прадстаўнікі моладзевых грамадскіх арганізацый, супрацоўнікі адукацыйных арганізацый вышэйшай адукацыі і даследчыкі маладзёжнай палітыкі з дзяржаў – удзельніц СНД. Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт прадстаўляе прарэктар па выхаваўчай рабоце Наталля Пятроўна Ялавая.
У рамках пленарнага пасяджэння, секцыі і круглага стала ў дакладах абмяркоўваюцца актуальныя пытанні грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, прафілактыкі дэструктыўнага сацыяльнага ўздзеяння на моладзь у сетцы Інтэрнэт, ролі добраахвотніцкай дзейнасці ў фарміраванні каштоўнасных арыентацый моладзі.
Мэтамі канферэнцыі з’яўляюцца прадстаўленне і абагульненне вынікаў навуковых даследаванняў каштоўнасных арыентацый моладзі дзяржаў – удзельніц СНД, а таксама абмеркаванне актуальных праблем і выяўленне эфектыўных метадаў фарміравання ідэйна-каштоўнасных сэнсаў і арыенціраў у сучаснага маладога пакалення.