Дарагія жанчыны, мілыя мамы!
З пачуццём глыбокай падзякі віншую вас з адным з самых цёплых святаў — З Днём маці!
Вялікая і святая матчына любоў з калыскі сагравае і засцерагае нас, дапамагае пераадольваць жыццёвыя нягоды, спадзявацца, верыць у поспех. І не важна, колькі нам гадоў- маміна добрае слова, яе ласкавы погляд, мудры савет патрэбныя і дзіцяці, і даросламу.
Дарагія мамы! Прыміце словы падзякі, любові і павагі! Зямны паклон вам за вашу нястомную працу, бязмежнае цярпенне, душэўную шчодрасць. Хай у вашых вачах не згасаюць усмешкі! Жадаю вам здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, узаемаразумення і адказнага цяпла ад вашых дзяцей!

З павагай,
рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч