У рамках двухбаковага пагаднення паміж Сіньцзянскім універсітэтам (Кітайская Народная Рэспубліка) і Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам працягваецца рэалізацыя сумеснай адукацыйнай праграмы па падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне машынабудавання. У восеньскім семестры складанасці асваення рускай мовы кітайскія студэнты пераадольваюць разам са старшым выкладчыкам кафедры лінгвістычных дысцыплін і міжкультурных камунікацый нашага універсітэта Аксанай Віктараўнай Шчэрбай. Пасля заканчэння навучання лепшыя студэнты Сіньцзянскага ўніверсітэта атрымаюць не толькі ступень бакалаўра ў роднай Alma Mater, але і дыпломы аб вышэйшай адукацыі дзяржаўнага ўзору Рэспублікі Беларусь.