24 кастрычніка ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылося першае ў бягучым навучальным годзе пасяджэнне Школы актыўнага грамадзяніна, арганізаванае аддзелам выхаваўчай работы з моладдзю пры ўдзеле студэнцкага савета ўніверсітэта. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў, якія займаюць актыўную грамадзянскую і патрыятычную пазіцыю, якім неабыякава будучыня нашага ўніверсітэта і дзяржавы. З дакладамі на тэму «Сёння моладзь – заўтра бацькі: спецыфіка дэмаграфічнай праблемы ў рамках маладзёжнай палітыкі Рэспублікі Беларусь» выступілі cтудэнткі будаўнічага факультэта Анастасія Хлус, Ксенія Едунова і Алена Кісель. Пасля выступлення дакладчыкаў паміж навучэнцамі разгарэлася ажыўленая дыскусія па праблеме дэмаграфіі як у нашай краіне, так і ў Еўропе. Дыялог паказаў, што студэнцкая моладзь актыўна цікавіцца падзеямі, якія адбываюцца, і ўмее ясна выкладаць свой пункт гледжання, аргументавана і паслядоўна адстойваючы сваю пазіцыю. Як заявілі прысутныя на мерапрыемстве студэнты, такія сустрэчы вельмі карысныя і прадуктыўныя для самаразвіцця і выбудоўвання ўмення весці дыскусію.