Развіццё стратэгічнага беларуска-кітайскага партнёрства

Пацвярджэннем развіцця беларуска-кітайскіх адносін у галіне адукацыі, навукі і культуры стала падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Шаньдунскім інстытутам бізнесу і тэхналогій (Кітайская Народная Рэспубліка) і Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам, якое адбылося 24 кастрычніка 2023 года ў фармаце відэаканферэнцыі.
Шаньдунскі інстытут бізнесу і тэхналогій (STBU) заснаваны ў 1985 годзе як Кітайскі вугальны эканамічны каледж, а ў лютым 2003 года атрымаў сваю сучасную назву. Сёння STBU гэта 17 факультэтаў, 31 праграма бакалаўрыяту, больш за 18600 студэнтаў.
У ходзе сустрэчы паміж рэктарам БрДТУ Сяргеем Антонавічам Каспяровічам і рэктарам Шаньдунскага інстытута бізнесу і тэхналогій Ван Мінфа абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва. Так, БрДТУ будзе служыць базай практыкі для кітайскіх студэнтаў, якія асвойваюць праграму вышэйшай адукацыі ў галіне лічбавага інжынірынгу і інфармацыйных тэхналогій. Плануецца таксама стварэнне сумесных адукацыйных праграм і праграм акадэмічнага абмену.