Студэнтам БрДТУ — валанцёрам II Гульняў краін СНД уручаны падзякі міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь

32 валанцёры з ліку студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у якасці валанцёраў на II Гульнях краін СНД, якія праходзілі ў нашай краіне з 4 па 14 жніўня 2023 года.
Брэст прымаў спаборніцтвы па гандболе і плаванні. Нашы валанцёры працавалі ў зонах спаборніцтваў, на трыбунах, у прэс-цэнтры, пунктах харчавання і допінг-кантролю, суправаджалі спартсменаў падчас іх перасоўванняў па горадзе.
Дзейнасць рабят атрымала высокую ацэнку, а кожны валанцёр атрымаў падзяку Міністра адукацыі Андрэя Іванавіча Іванца за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні II Гульняў краін СНД.
Ва ўрачыстай абстаноўцы падзякі студэнтам БрДТУ ўручыла прарэктар па выхаваўчай рабоце Наталля Пятроўна Яловая.
Наталля Пятроўна ад імя рэктара ўніверсітэта Сяргея Антонавіча Каспяровіча выказала дзецям словы падзякі за ініцыятыву і адказнае, неабыякавае стаўленне да справы, праяўленыя мэтанакіраванасць, уменне працаваць у камандзе, жаданне быць карыснымі грамадству і людзям, імкненне да стварэння, актыўную грамадзянскую пазіцыю. Валанцёрскі рух у чарговы раз пацвярджае, што аб’яднанне намаганняў добраахвотнікаў дазваляе эфектыўна вырашаць сацыяльна-значныя задачы. Рабяты падрыхтавалі фільм аб удзеле ў яркім спартыўным свяце, якое надоўга застанецца ў іх памяці.