У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце на будаўнічым факультэце адбылася прафілактычная сустрэча студэнтаў будаўнічага факультэта з падпалкоўнікам міліцыі, старшым інспектарам па асаблівых даручэннях упраўлення ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Аўрамчуком Аляксандрам Канстанцінавічам, інспектарам групы па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Андрасюк Алінай Валянцінаўнай і старшым інспектарам групы кадраў батальёна ДПС ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Марзанам Ігарам Аляксандравічам. Госці абмеркавалі са студэнтамі такую актуальную тэму як «Прафілактыка дарожна-транспартнага траўматызму». Яны распавялі, што найбольш частай прычынай гібелі і ранення ўдзельнікаў дарожнага руху (нявопытных кіроўцаў, пешаходаў і пасажыраў) з’яўляецца парушэнне імі патрабаванняў правілаў дарожнага руху, да якіх, у першую чаргу, адносяцца: кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане; перавышэнне кіроўцамі ўстаноўленай хуткасці руху, невыкананне правілаў карыстання рамянямі бяспекі; не абазначэнне пешаходамі сябе ў цёмны час сутак святлоадбівальнымі элементамі. Таксама спікеры звярнулі ўвагу рабят на тое, што адбыліся змены ў правілах дарожнага руху для веласіпедыстаў.
Падчас сустрэчы рабяты змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць, і разабраць усе наступствы пры невыкананні правілаў дарожнага руху.




