9 лістапада ў зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года – 2023». Восем лепшых студэнтаў Брэстчыны змагаліся ў інтэлектуальных і творчых конкурсах за права прадставіць першы рэгіён на рэспубліканскім этапе.
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт на конкурсе прадстаўлялі будучы эканаміст Вераніка Сергель і дызайнер Ганна Расалюк. Па выніках выпрабаванняў перамогу ў конкурсе «Студэнт года – 2023» атрымала студэнтка 4 курса эканамічнага факультэта Сергель Вераніка. Віншуем Вераніку з перамогай! Жадаем крэатыўных ідэй, творчага натхнення, высокіх мэтаў, упэўненага імкнення да мары і яркіх уражанняў!




