11 лістапада на базе Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы ў Мінску адбыўся рэспубліканскі семінар «Сучасныя тэндэнцыі развіцця валанцёрскага руху ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь», прысвечаны праблемам і перспектывам развіцця валанцёрскай дзейнасці. У сустрэчы прыняла ўдзел каардынатар валанцёрскай групы Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Алешка Валерыя Вячаславаўна, а таксама больш за 50 каардынатараў валанцёрскіх цэнтраў вышэйшых навучальных устаноў з усіх рэгіёнаў краіны. Падчас семінара спецыялісты па працы з валанцёрамі прааналізавалі сучасную дэмаграфічную характарыстыку моладзі, абмеркавалі сучасныя падыходы і магчымасці ў працы з валанцёрамі. Важным складнікам мерапрыемства стаў дыялог з калегамі, магчымасць пазнаёміцца з аднадумцамі, а таксама абмен вопытам і ўдасканаленне працы ў дзейнасці валанцёраў. Сэнс студэнцкага валанцёрства складаецца перш за ўсё ў тым, што ён спрыяе запуску працэсаў самапазнання, самазмянення каштоўнасных арыенціраў, набыцці прафесійнага вопыту.