Студэнты БрДТУ – пераможцы II Міжуніверсітэцкага форуму па аўдыту «Аўдыт.бай»

10 лістапада каманда студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ў складзе: Волчак Міхаіл, Мелех Валерыя, Трусава Юлія, Сідорчык Кацярына і Шуміла Кацярына прынялі ўдзел ва II Міжуніверсітэцкім форуме «АЎДЫТ.БАЙ» у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Форум быў прысвечаны абмеркаванню актуальных пытанняў навучання спецыялістаў-аўдытараў і павышэнню прэстыжу прафесіі аўдыту. Так як рабяты навучаюцца па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», праблемнае поле форуму цалкам адпавядае профілю іх навучання.
Узровень падрыхтоўкі студэнтаў нашай каманды быў высока ацэнены прадстаўнікамі аўдытарскай палаты і вядучых аўдытарскі арганізацый Рэспублікі Беларусь.
Каманда БрДТУ заняла першае месца ў конкурсе прадстаўлення каманд і трэцяе месца ў агульнакамандным заліку. Кіраўнікамі каманды выступілі загадчык кафедры БУАиА Патапава Наталля Васільеўна і дацэнт кафедры Сенакосава Вольга Уладзіміраўна.
Віншуем каманду з годным вынікам, жадаем поспехаў і далейшых перамог!