Сёння, 21 лістапада, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё I Форуму рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі.
У рамках пленарнага пасяджэння адбылося падпісанне Пагаднення аб стварэнні кітайска-беларускай Асацыяцыі ўніверсітэтаў, у лік удзельнікаў якой увайшоў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. У святочнай цырымоніі прыняў удзел рэктар БрДТУ Каспяровіч Сяргей Антонавіч.
У рамках супрацоўніцтва будзе ажыццяўляцца міжуніверсітэцкі абмен і ўзаемадзеянне, уключаючы сумесныя канферэнцыі, семінары і форумы. Таксама будуць распрацаваны праграмы сумеснай падрыхтоўкі высакакласных прафесійных і міждысцыплінарных спецыялістаў, прадугледжана падача заявак на фінансаванне навуковых даследаванняў, супрацоўніцтва ў арганізацыі сумесных праграм.
На сённяшні дзень паміж Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам і ўстановамі адукацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі падпісана 11 дагавораў аб супрацоўніцтве. У рамках гэтых дагавораў рэалізуюцца сумесныя адукацыйныя праграмы падрыхтоўкі ў машынабудаванні, эканоміцы, дарожным будаўніцтве; праводзяцца прыкладныя даследаванні ў галіне інфармацыйных тэхналогій.

