Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт 30 лістапада 2023 года арганізаваў маштабны «Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі» з удзелам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і арганізацый-заказчыкаў кадраў Брэсцкага рэгіёна.
Сустрэча арганізавана з мэтай павышэння эфектыўнасці мэтавай падрыхтоўкі, узмацнення прафарыентацыйнай работы, павышэння матывацыі вучняў да ўсвядомленага выбару прафесіі.
Прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый азнаёмілі школьнікаў з дзейнасцю сваіх устаноў, пазначылі сувязь вытворчасці са спецыяльнасцямі падрыхтоўкі ва ўніверсітэце, зазначылі на магчымасць кар’ернага росту спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, інфармавалі аб магчымасцях заключэння мэтавых дагавораў.
Адказны сакратар прыёмнай камісіі БрДТУ Андрэй Мікалаевіч Парфіевіч падрабязна распавёў пра перавагі навучання на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, асаблівасцях паступлення і парадку ўдзелу ў конкурсе.
У рамках мерапрыемства былі арганізаваны дэманстрацыйныя пляцоўкі, на якіх прадстаўнікі прадпрыемстваў праводзілі кансультаванне абітурыентаў і іх бацькоў, знаёмілі прысутных з асаблівасцямі арганізацыі работы прадпрыемства, наяўнымі вакансіямі.
Стэндавыя экспазіцыі на кірмашы прадставілі ААТ «Будаўнічы трэст №8», ДА «Брэстмеліявадгас», КУРЭП «ЖРЭУ г.Баранавічы», ВРУП «Брэстаблгаз», Група кампаній ТАА «БТіМ», ТАА «Машынабудаўнічае прадпрыемства «КОМПО», ААТ «БРЭСТМАШ», ТАА «Сістэмы прамысловай аўтаматызацыі», ДА «Брэстаблсельбуд», КУП «Брэсцкае ДЭП», Камунальнае унiтарнае шматгалiновае вытворчае прадпрыемства жыллева-камунальнай гаспадаркi «Жабiнкаускае ЖКГ», Камунальнік г. Брэст, ААТ «Гандальмаш» г. Баранавічы, ААТ «Цветатрон», КВУП «Брэствадаканал», ТАА «Арлайт і К», ААТ «ААБ Беларусбанк», ПМК №52 (в. Ярэмічы) Кобрынскага раёна УП «Брэстводбуд», Брэсцкая мытня, ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», ААТ «САЛЕО-Кобрын», ААТ «Кавліцмаш», ЗАТ «Амкадор-Пінск», Сіфанія-Экотэхніка, ААТ «Палессежылбуд», ААТ «Берасцейскі пекар», УП «Iнстытут Брэстбудпраект», УП «Брэстводбуд».
Мерапрыемства наведала больш за 300 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з г.Брэста і Брэсцкай вобласці.
Нагадаем, што парадак арганізацыі мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў, рабочых, служачых у дзяржаўных установах адукацыі рэгламентуецца Палажэннем аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў, рабочых, служачых, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2022 № 572 «Аб пытаннях рэалізацыі адукацыйных праграм».
Падрабязней: па спасылцы