“Пачынаецца ўсё з любві…”

На эканамічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбыўся рэгіянальны студэнцкі навукова-практычны семінар “Кахання сад і ластаўка вясны …”, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц, беларускай паэтэсы, перакладчыцы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы.
Навуковае мерапрыемства распачалося з відэапрэзентацый “Слова Ніла Гілевіча пра Яўгенію Янішчыц” і “Яўгенія Янішчыц: вядомыя і невядомыя старонкі з жыцця і творчасці”. Затым увазе гледачоў быў прапанаваны відэафільм “Неўміручая зорка на небасхіле Беларусі” Уладзіміра Паўлавіча Субата, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага журналіста Беларусі.
У канферэнцыі прынялі ўдзел выкладчыкі, студэнты і магістранты як нашай навучальнай установы, так і Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Усяго было прачытана 30 дакладаў, у якіх асвятляліся жыццёвы і творчы шлях Яўгеніі Янішчыц, тэма кахання, хараства палескай прыроды, вобраз маці, сямейныя каштоўнасці, фальклорныя матывы, звярталася ўвага на мастацкую дасканаласць лірыкі паэткі.