Дзень утварэння Брэсцкай вобласці

Сёння, 4 снежня, Брэсцкай вобласці спаўняецца 84 гады. У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце праходзіць выстава, прымеркаваная да дня заснавання рэгіёна «Брэсцкая вобласць: старонкі гісторыі» і арганізаваная сумесна з дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці ў рамках мерапрыемстваў па грамадзянска-патрыятычным выхаванні. У ходзе выставы можна азнаёміцца з найважнейшымі дакументамі, якія тычацца станаўлення і развіцця Брэсцкай вобласці, адкрыцця прамысловых прадпрыемстваў, устаноў культуры і адукацыі. Дарэчы сказаць, на выставе прадстаўлены загад аб стварэнні Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута ад 1966 г.