21 снежня 2023 года ў рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча выкладчыкаў, работнікаў і студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта з намеснікам генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце, сацыяльных і агульных пытаннях УП «Брэстаблгаз», старшынёй Маскоўскай раённай г.Брэста арганізацыі РГА «Белая Русь» Уладзімірам Веніямінавічам Баравенкам.
Галоўная тэма выступлення – палітычная бяспека як аснова грамадска-палітычнай стабільнасці суверэннай дзяржавы, выбарчая кампанія ў новых прававых умовах.
На сустрэчы Уладзімір Веніямінавіч распавёў пра асаблівасці правядзення выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання, агучыў шэраг навацый выбарчай кампаніі, якія накіраваны на забеспячэнне электаральнага суверэнітэту, акцэнтаваўшы ўвагу на тым, што ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення адзінага дня галасавання будзе забяспечана эфектыўнае спалучэнне прававых, інфармацыйных, папераджальна-прафілактычных мер па недапушчэнні беспарадкаў і іншых супрацьзаконных дзеянняў з боку арганізаваных груп і асобных асоб.
Уладзімір Веніямінавіч закрануў сістэму фарміравання выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў, растлумачыў, хто з’яўляецца суб’ектамі вылучэння, хто будзе ўваходзіць у склад выбарчых камісій, патрабаванні да кандыдатаў. Былі агучаны шляхі вылучэння, рэгістрацыя кандыдатаў, працэдура праверкі подпісаў, а таксама працэс правядзення датэрміновага галасавання.