Студэнты факультэта інжынерных сістэм і экалогіі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта напярэдадні надыходзячых святаў падарылі навагоднюю казку дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ДУСА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі «Веда» г.Брэста.
Рабяты былі ўцягнутыя ў казачнае дзеянне, у якім яны разам з Дзедам Марозам і Снягуркай, Лясной сняжынкай, Лісічкай і Зайчыкам рабяты шукалі і вярталі скрадзеныя Ваўком падарункі.
На працягу снежня выкладчыкамі і студэнтамі ФІСЭ праводзіўся дабрачынны збор сродкаў, на якія набыты навагоднія падарункі для дзяцей, навагоднія касцюмы і перфобіндэр.
Канцэртныя нумары, карагоды і гульні ля елкі нікога не пакінулі абыякавым. Навучэнцы БрДТУ змаглі перадаць дзецям цяпло і любоў, часціцу навагодняга чараўніцтва і сапраўднай казкі.


