Змяненні ў правілах прыёму асоб для атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў Указ, якім карэктуюцца Правілы прыёму асоб для атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Змены накіраваны на павышэнне аб’ектыўнасці ацэнкі ведаў абітурыентаў, упарадкаванне адбору на мэтавую падрыхтоўку, узмацненне канкурэнтнага складніка пры паступленні найбольш падрыхтаванай і матываванай моладзі.

Указам прадугледжана:

  • змяненне тэрмінаў рэгістрацыі на ЦТ – з 9 па 22 красавіка;
  • правядзенне ЦЭ і ЦТ у адзіныя тэрміны для ўсіх выпускнікоў бягучага і мінулых гадоў:
    27 мая (ЦЭ і ЦТ па прадмеце на выбар),
    30 мая (ЦЭ і ЦТ па беларускай або рускай мове);
    3 чэрвеня (ЦТ па прадмеце на выбар);
  • магчымасць паступлення без уступных выпрабаванняў асоб, якія маюць залаты (срэбны) медаль або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай або прафесійна-тэхнічнай адукацыі з адзнакай ў рэгіянальныя УВА (за выключэннем спецыяльнасцяў профілю адукацыі ˮАхова здароўя“, спецыяльнасцяў ˮМіжнародныя адносіны“, ˮМіжнароднае права“, ˮПравазнаўства“, ˮЭканамічнае права“, ˮДзяржаўнае кіраванне і права“, ˮУсходазнаўства“, а таксама спецыяльнасцяў, дысцыплінамі профільных выпрабаванняў якіх з’яўляюцца ˮТворчасць“, ˮФізічная культура і спорт“).
  • павышэнне статусу абітурыентаў-выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка і пашырэнне пераліку спецыяльнасцяў для паступлення без уступных выпрабаванняў;
  • увядзенне для абітурыентаў-мэтавікоў ніжняга парога сярэдняга бала атэстата не ніжэй за 7,0 (за выключэннем найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцяў);
  • магчымасць паступлення абітурыентаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі па конкурсе сярод асобных арганізацый-заказчыкаў, калі конкурс па спецыяльнасці ў цэлым не адбыўся;
  • магчымасць паступлення абітурыентаў на агульных падставах з усталяваннем для іх квоты не менш за 20% ад плана набору (па медыцынскіх спецыяльнасцях – не менш за 10%).

У новай рэдакцыі Правілаў прыёму захаваны наступныя нормы:

  • залічэнне без уступных выпрабаванняў пераможцаў рэгіянальных універсітэцкіх алімпіяд і павелічэнне пераліку спецыяльнасцяў;
  • прыём дакументаў, правядзенне ўнутраных уступных іспытаў і залічэнне ў УВА абітурыентаў-мэтавікоў і пераможцаў рэгіянальных універсітэцкіх алімпіяд у асобны этап прыёмнай кампаніі (плануецца з 27 чэрвеня па 12 ліпеня);

Атрымаць дадатковую інфармацыю па унесеных зменах можна па тэлефонах у БрДТУ
+375 162 32 17 95, +375 162 32 17 76, +375 162 32 17 39 (панядзелак-пятніца, з 9:00 да 13:00 і з 14: 00 да 17: 00)
Ва ўпраўленні вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі па тэл.+375 17 200 62 72 (панядзелак-пятніца, з 10:00 да 12: 00)