Студэнты БрДТУ прынялі ўдзел у інфармацыйна-дабрачынным марафоне

У рамках акцыі «Будучыня ў нашых руках!» студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта сумесна з брэсцкімі мытнікамі і супрацоўнікамі РУП «Белмытсэрвіс» прынялі ўдзел у сустрэчы з Аляксеем Талаем і падключыліся да інфармацыйна-дабрачыннага марафону.
Вядомы грамадскі дзеяч, паралімпіец, матывацыйны спікер Аляксей Талай абмяркоўваў з удзельнікамі тэму «Зрабі правільны выбар!», якая закранае пытанні патрыятызму, адзінства, неабходнасці фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Узнімаліся пытанні выхавання маладога пакалення ў духу традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцяў. Удзельнікі мерапрыемства далучыліся да дабрачыннай акцыі па зборы манет для стварэння помніка «Жывая памяць удзячных пакаленняў».
Завяршылася мерапрыемства перадачай у Фонд Аляксея Талая гуманітарнай дапамогі дзецям Данбаса, сабранай работнікамі Брэсцкай мытні і РУП «Белмытсэрвіс».